Первичная профсоюзная организация Логойского лесхоза — добровольная, массовая, общественная организация.
Состав профсоюзного комитета:
Шухто Жанна Віктараўна-старшыня прафкама
Грынь Крысціна Аляксандраўна-казначэй
Фадзеева Ірына Канстанцінаўна
Каральчук Аляксандр Сцяпанавіч
Кавуноў Валерый Фёдаравіч
Плотнікаў Іван Мікалаевіч
Праца прафсаюзнага камітэта ажыццяўляецца па наступных напрамках:
- арганізацыйная праца, матывацыя прафсаюзнага сяброўства;
- сацыяльнае партнёрства;
- праца па паляпшэнню ўмоў працы і ахова працы;
- прававая абарона членаў прафсаюза.
Асноўным інструментам сацыяльнага партнёрства з'яўляецца калектыўны дагавор, які рэгулюе пытанні ўмоў працы, арганізацыі адпачынку, прадастаўлення льгот і гарантый работнікам лясгаса. Дагавор дазваляе пашырыць рамкі дзеючага працоўнага заканадаўства, палепшыць умовы працы і побыту работнікаў, аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Калектыўны дагавор заключаны ва ўстаноўленым парадку тэрмінам на тры гады і дзейнічае з красавіка 2015 г. па красавік 2018г.
Масавая культурна-аздараўленчая і спартыўная праца
Прафсаюзны камітэт традыцыйна аказвае дапамогу па арганізацыі і правядзенні наступных культурна-масавых мерапрыемстваў:
- Навагоднія мерапрыемствы для супрацоўнікаў і дзяцей членаў прафсаюза
- Міжнародны жаночы дзень
- Дзень работніка лесу
- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Дзень Перамогі
- Штогадовае спаборніцтва "лесаруб"
- "Добры дзень, школа" - 1 верасня
Арганізоўваюцца наведванне цырка, тэатраў з частковай кампенсацыяй кошту квіткоў для чальцоў прафзвязу. Штогод праводзяцца экскурсіі па культурна-гістарычных мясцінах Рэспублікі Беларусь.
Перад членамі прафкама стаіць задача па шырокім уцягванні працоўных і членаў іх сем'яў да заняткаў фізічнай культурай і спортам, захаванне і ўмацаванне спартыўна-аздараўленчай базы.
Прафкам пастаянна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні раённых спаборніцтваў, абласных спартакіяд (зімовых і летніх) Мінскага ДВЛГА, турыстычных злётах, аглядах мастацкай самадзейнасці. Пераможцы спаборніцтваў, якія занялі прызавыя месцы і проста ўдзельнікі спаборніцтваў заахвочваліся за кошт прафсаюзных сродкаў. Пры уступленні ў шлюб, нараджэнні дзіцяці работнікам набываліся каштоўныя падарункі. Ушаноўваем юбіляраў і ветэранаў лясгаса.
Калі вы не член прафсаюза, вы пазбаўляеце сябе названай вышэй дапамогі і падтрымкі прафсаюза і заўсёды застаяцеся сам-насам з працадаўцам!