Мерапрыемствы па захаванню і падтрыманню лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці ( далей ЛВПК)
- Валоданне і карыстанне лясамі высокай прыродаахоўнай каштоўнасці (ЛВПК) ажыццяўляць лясгасам у рамках «Правіл вядзення гаспадаркі і аховы ў лясах высокай прыродаахоўнай каштоўнасці».
- Забяспечыць публічна даступнай інфармацыяй аб ЛВПК і мерапрыемствамі па іх захаванні і падтрыманні зацікаўленыя бакі.
- Арганізаваць прапаганду экалагічных ведаў пра ЛВПК і беражлівыя адносіны да іх сярод работнікаў лясгаса і мясцовага насельніцтва.
- Вывучаць прапановы грамадскіх арганізацый, юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях функцыянавання і аховы ЛВПК.
На ўчастках, аднесеных да ЛВПК забараніць:
- правядзенне ўсіх відаў высечак лесу, акрамя мерапрыемстваў па расчыстцы квартальных і іншых прасек, дарог, каналаў, трас камунікацый, а таксама высечак сыходу, накіраваных на захаванне ў складзе насаджэнняў шыракалістых парод;
- падсочку дрэў;
- выкарыстанне угнаенняў, ядахімікатаў і іншых сродкаў абароны раслін;
- Увядзенне ў склад насаджэнняў інтрадукаваных драўняных раслін і раслін-біямеліярантаў;
- Ужыванне лесагаспадарчай, лесанарыхтоўчай і транспартнай тэхнікі па-за дарогамі.